Знайсці
08.01.2020 / 15:4112РусŁacБел

Міліцыянт падрабляў адміністрацыйныя справы. Яго звольнілі з міліцыі і асудзілі

У судзе Жодзіна скончыўся працэс над былым участковым з Барысава Яўгенам Салошчанкам, якога летась звольнілі з міліцыі за службовыя парушэнні. Цяпер суд прызнаў былога лейтэнанта міліцыі вінаватым у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ды асудзіў на 3 гады зняволення з адтэрміноўкай 2 гады, піша Радыё Свабода.

Таксама былому міліцыянту прысуджаны штраф у 300 базавых велічынь (7 650 рублёў). На 5 год яму забаронена займаць адказныя пасады. Яўген Салошчанка віну прызнаў цалкам і пасьля суду сказаў, што абскарджваць прысуд не будзе.

Яўген Салошчанка служыў участковым на 14-м адміністрацыйным участку Барысава — гэта каля цэнтра горада, дзе часта здараюцца самыя розныя правапарушэньі. У крымінальнай справе, якая летась была распачатая супраць яго, фігуруе каля 20 адміністрацыйных спраў, заведзеных на барысаўчан, якія пражываюць на ўчастку. Цягам 2018—2019 гадоў, паводле абвінавачання, «у карысьлівых мэтах і зь іншай зацікаўленасці» былы ўчастковы падрабляў матэрыялы спраў, уносіў у іх фіктыўныя звесткі і на гэтай падставе прымаў незаконныя рашэнні адносна лёсу грамадзян. «Што мела вынікам нанясенне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам», — адзначыў суд Жодзіна.

На абвяшчэнне прысуду былому ўчастковаму прыйшлі некалькі ягоных былых калегаў на чале з маёрам міліцыі. Пагаварыць з імі журналісту не ўдалося.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера