Знайсці
08.01.2020 / 14:4114РусŁacБел

Беларускамоўны чыноўнік узначаліў упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

38-гадовы Руслан Абрамчык ад 4 студзеня стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Да гэтага часу Абрамчык быў намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама.

Руслан Абрамчык нарадзіўся ў 1981 годзе ў вёсцы Краснае Карэліцкага раёна. Скончыў БДПУ імя Максіма Танка, па адукацыі — настаўнік геаграфіі і і біялогіі. Працаваў настаўнікам у школе ў Красным, быў дырэктарам СШ №2 у Карэлічах. Ад 2010 — намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях у Карэліцкім райвыканкаме.

Руслан Абрамчык актыўна карыстаецца беларускай мовай у сваёй працы. Па-беларуску ён выступаў у перадачы «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТБ, на роднай мове пераважна піша ў сацсетках, выступае па-беларуску на розных мерапрыемствах.

Месца начальніка ўпраўлення стала вакантным пасля таго, як у Палату прадстаўнікоў быў абраны Аляксандр Сангін. У дэпутаты ён балатаваўся якраз па Навагрудку і Карэлічах. Адметна, што падчас першых сесій Палаты прадстаўнікоў Сангін выступаў па-беларуску.

У Гродне на сёння працуюць тры школы, у якіх ёсць класы з беларускай мовай навучання. Цалкам беларускамоўных школ у абласным цэнтры няма зусім.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930