Знайсці
07.01.2020 / 15:1213РусŁacБел

Дзясяткі людзей загінулі ў цісканіне на пахаванні генерала Сулеймані

Пахаванне генерала іранскага спецпадраздзялення «Аль-Кудс» КВІР Касема Сулеймані адклалі праз занадта вялікую колькасць іранцаў, якія жадаюць развітацца з ім. Аб гэтым паведамляецца ў твітары Press TV.

Адзначаецца, што жалобная цырымонія была сарвана з-за мільёна смуткуючых у родным горадзе Сулеймані Кермане. Усяго насельніцтва горада складае каля 600 тысяч чалавек.

Раней стала вядома, што падчас цырымоніі развітання загінулі 35 чалавек. Пазней паведамлялася аб яшчэ пяці памерлых, колькасць параненых перавысіла 200. Людзі загінулі ў выніку цісканіны.

Кіраўнік «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касем Сулеймані быў забіты 3 студзеня ў ходзе ракетнага ўдару ЗША па аэрапорце Багдада. Загад аб знішчэнні быў аддадзены асабіста амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам. Кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф назваў дзеянні ЗША праявай тэрарызму, а былы камандуючы КВІР паабяцаў адпомсціць за гібель Сулеймані.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930