Знайсці
07.01.2020 / 12:459РусŁacБел

Як у Мазыры службовы сабака Альф дапамог затрымаць падлеткаў-хуліганаў

У канцы снежня 44-гадовы жыхар Мазыра позна ўвечары знаходзіўся дома. Пачуўшы шум у пад'ездзе, ён выйшаў на лесвічную пляцоўку, піша прэс-служба МУС.

На прыступках сядзелі двое не мясцовых падлеткаў, слухалі музыку і гучна размаўлялі. На просьбу паводзіць сябе цішэй або сысці на вуліцу маладыя людзі адрэагавалі агрэсіўна, завязалася бойка. Падлеткі нанеслі мужчыну не менш за пяць удараў нагамі ў твар і збеглі.

Мужчына патэлефанаваў у міліцыю, прыехаў нарад Дэпартамента аховы са службовым сабакам Альфам. Сабака хутка ўзяў след і прыкладна праз 800 метраў прывёў міліцыянтаў да кватэры аднаго з нападнікаў. Крыху пазней затрымалі і другога

Гэта былі 16 і 17-гадовыя навучэнцы мясцовага ПТВ. Адзін з іх знаходзіцца на ўліку ў ІСН. Усе ўдзельнікі бойкі былі цвярозыя..

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера