Знайсці
07.01.2020 / 09:2816РусŁacБел

Пампеа: ЗША цэняць «падтрымку Беларуссю асуджэння атакі на амбасаду ЗША ў Багдадзе»

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што ЗША трымаюцца падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Пра гэта ён заявіў у размове з Уладзімірам Макеем, паведамляе Дзярждэп.

Пампеа пацвердзіў цвёрдыя абавязацельствы ЗША ў гэтым пытанні.

«Таксама Пампеа падкрэсліў умацаванне двухбаковых адносін паміж краінамі», - пазначана ў паведамленні Дзярждэпа.

Ён высока ацаніў «падтрымку Беларуссю асуджэння атакі на амбасаду ЗША ў Багдадзе».

Раней паведамлялася, што дзяржсакратар наведае Беларусь, Украіну, Кіпр і іншыя краіны 3-5 студзеня, але візіт быў адменены з-за сітуацыі вакол Ірака.

Ва ўчорашняй размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Пампеа сказаў, што візіт у Кіеў імаверна адбудзецца ў канцы студзеня. Магчыма, у гэты час дзяржсакратар наведае і Мінск.

Макей у размове з Пампеа асудзіў любыя парушэнні дыпімунітэту

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930