Знайсці
06.01.2020 / 22:086РусŁacБел

Золата падаражэла да максімальнай адзнакі за 7 гадоў пасля забойства Сулеймані. Нафта Brent перавысіла $70 за бараль

Цэны на золата падскочылі да максімальнага ўзроўню ўпершыню за сем гадоў (з 2013 года). Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Золата стала каштаваць даражэй на 2,3% — да $1588,13 за ўнцыю (прыкладна 28 грамаў). Таксама павялічылася цана паладыю — яна дасягнула рэкордных $2027,91 за ўнцыю.

Спецыялісты прагназуюць, што цана золата можа вырасці яшчэ больш, калі напружанасць паміж Вашынгтонам і Тэгеранам ўзмоцніцца.

Сёння цана нафты Brent, паводле звестак фінансавай платформы Investing.com, перавысіла $70 за бараль ўпершыню з мая.

У ходзе таргоў у Лондане на 16:15 (па Мінску) цана дасягнула $70,16, што на 2,08% вышэй за паказчык папярэдняга дня.

Падаражанне золата і нафты адбылося на фоне крызісу ў адносінах ЗША і Ірана пасля забойства камандзіра спецназа Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані ў Багдадзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930