Знайсці
06.01.2020 / 19:5616РусŁacБел

Трамп: У Ірана ніколі не будзе ядзернай зброі

Так кіраўнік Белага дома адрэагаваў на рашэнне Ірана аб прыпыненні сваіх абавязацельстваў у рамках «ядзернай угоды».

Чытайце: Іран выходзіць з ядзернай здзелкі

Раней у Тэгеране заявілі, што не будуць абмяжоўвацца лімітамі ўзбагачэнне ўрану, піша РБК

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітары, што ў Ірана «ніколі не будзе ядзернай зброі». Допіс амерыканскага лідара з'явіўся на наступны дзень пасля таго, як Тэгеран адмовіўся ад выканання «ядзернай угоды» 2015 года, абвясціўшы, што прыступіў да скарачэння сваіх абавязацельстваў у рамках Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў.

У той жа час Трамп выказаў гатоўнасць весці перамовы з прадстаўнікамі Ірана аб пераглядзе ўмоў угоды па ядзернай праграме, заявіла дарадца кіраўніка Белага дома Кэліэн Конвэй. На пытанне, ці верыць амерыканскі прэзідэнт, што ён яшчэ можа прымусіць Іран перагледзець новае ядзернае пагадненне, Конвэй адказала: «Ён сказаў, што ён адкрыты для размовы. Калі Іран хоча пачаць паводзіць сябе як нармальная краіна, то, вядома».

Забойства камандзіра элітнага падраздзялення «Аль-Кудс» іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані падчас нападаў ЗША ў Багдадзе узмацніла напружанасць у блізкаўсходнім рэгіёне. У Іране дзеянні ЗША назвалі тэрарыстычным актам, паабяцаўшы «суровую помсту» і ўдары ў адказ. Трамп, у сваю чаргу, прыгразіў атакай па 52 іранскія аб'екты, у тым ліку культурныя, калі Іран нападзе на амерыканскія ваенныя базы.

Напярэдадні, 5 студзеня, Іран адмовіўся ад апошняга пятага па ліку абмежавання ў рамках «ядзернай угоды», што датычыцца колькасці цэнтрыфуг. У лістападзе прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заявіў аб пачатку запампоўвання газу ў цэнтрыфугі на заводзе па ўзбагачэнні ўрану ў Форда на ўзроўні 5%. Па дадзеных Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана, да заключэння ядзернай здзелкі ў 2015 годзе Іран узбагачаў уран на аб'екце ў Форда да 20%. Трамп тады назваў дзеянні Ірана «вельмі дрэнным крокам» для двухбаковых адносінаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930