Знайсці
06.01.2020 / 16:2120РусŁacБел

У Мінску ўшанавалі памяць забітага ЗША іранскага генерала Сулеймані ФОТА

Фота пасольства Ірана

Як паведамляе прэс-служба пасольства Ірана ў Беларусi, група іранскіх, ліванскіх, сірыйскіх і іракскіх студэнтаў у Мінску аддала даніну памяці генералу Касему Сулеймані, усклаўшы вянок да сцен пасольства.

Яны высока ацанілі намаганні генерала Сулеймані за ўсталяванне бяспекі ў рэгіёне, гаворыцца ў паведамленні.

Генерал Сулеймані быў забіты ў пятніцу 3 студзеня ў ходзе аперацыі, ажыццёўленай верталётамі ЗША блізу аэрапорта ў Багдадзе. 

Акрамя Сулеймані ў ходзе аперацыі былі забітыя яшчэ дзевяць чалавек. Пентагон паведаміў, што забойства было ажыццёўлена па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа для абароны амерыканскіх грамадзян на Блізкім Усходзе. Сам Трамп назваў Сулеймані тэрарыстам нумар адзін у свеце і заявіў, што той быў адказны за забойства і раненні мільёнаў людзей, у тым ліку тысяч амерыканцаў.

Сёння ў Тэгеране развітваюцца з Сулеймані. Вярхоўны лідар ісламскай рэвалюцыі аятала Алі Хаменеі абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу ў сувязі з забойствам, заявіўшы, што жорсткая помста чакае тых, на чыіх руках засталася яго кроў. Дачка генерала сказала, што Амерыку чакаюць «чорныя дні».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930