Знайсці
06.01.2020 / 13:183РусŁacБел

У Мінску таксіст апоўначы ўварваўся да кліента

Здарэнне адбылося апоўначы 6 студзеня на вуліцы Лібава-Роменскай. У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што невядомы мужчына спрабуе трапіць у яго дом ды пагражае нажом, паведамляе сталічная міліцыя.

На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і дэпартамента аховы. Яны затрымалі каля названага дома 44-гадовага мужчыну.

Высветлілася, што затрыманы — таксіст. Напярэдадні раніцай ён падвозіў у паліклініку іншага мужчыну з 9-гадовым дзіцем. Падчас паездкі дзіця адчула сябе дрэнна і запэцкала аўтамабіль.

Бацька разлічыўся з кіроўцам, даўшы больш грошай, але паабяцаў да вечара на нумар мабільнага тэлефона залічыць дадатковую суму, якая пакрые выдаткі на хімчыстку салона аўтамабіля. Але не дачакаўшыся грашовага пераводу ад пасажыра, кіроўца таксі ў нецвярозым стане паспрабаваў зайсці ў дом і забраць грошы, пагражаючы нажом.

Прычым раней ён ужо быў судзімы за хуліганства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930