Знайсці
06.01.2020 / 13:2510РусŁacБел

«Калі цябе чарговы раз вымылі, пракапалі, адчуваеш, што ты не мужык». Спявак Саша Нэма расказаў аб праблемах з алкаголем

Спявак прызнаўся, што меў сур’ёзныя праблемы з алкаголем — часам даходзіла да таго, што прапіваў заробак і аказваўся ў лякарні.

У праграме Белсата «Кожны з нас» Саша Нэма расказаў, што ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х п’янкі ў грымёрках былі нормай.

«Шчыра прызнацца, выязджаючы на нейкі канцэрт, мы ўжо ў Мінску пачыналі весяліцца. Я ўжо не кажу пра тое, што было пасля канцэрту», — успамінаў спявак.

Глядзець з 9:20.

«У мяне такая была сітуацыя. Ты працуеш-працуеш, паездкі, канцэрты, і ты сур’ёзна эмацыйна выгараеш у гэтым рэжыме. Ты зарабляеш добрыя грошы, лічыш сябе добрым бацькам і сем’янінам, бо можаш сабе дазволіць многае для сваіх блізкіх зрабіць, і, натуральна, нейкім бонусам для сябе абіраеш — вось у мяне ёсць пара дзён расслабіцца», — распавёў Саша Нэма і дадаў, што праз два-тры дні такіх загулаў яму было страшна зазірнуць у свой гаманец.

Кінуць піць спявак здолеў дзеля жонкі.

«Калі цябе чарговы раз вынялі, адмылі, пракапалі і ўсё астатняе, і ты адчуваеш, што з табой няньчацца як з дзіцем, ты або не мужык, або рэальна кончаны алкаш».

«Нашай Ніве» артыст расказаў, што завязаў з алкаголем год таму.

«Выбраў такі алгарытм. Я не казаў сабе: усё, больш не п'ю. Бо так адразу адмовіцца псіхалагічна цяжка. Я вырашыў зрабіць паўзу, паўгода паспрабаваць пажыць без алкаголю. Праз час ты проста глядзіш на жыццё інакш. Ты перастаеш губляць час».

Новы год спявак таксама правёў без спіртнога — працаваў у Вільні.

Па словах Сашы Нэма, праблемы з алкаголем — не рэдкасць для беларускай эстрады.

«Я дакладна ведаю, што большасць могуць нармальна і добра выпіць.

Але пра гэта ніхто не кажа, бо ім гэта не перашкаджае працаваць. Мне перашкаджала».

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930