Знайсці
06.01.2020 / 11:157РусŁacБел

На «Нафтане» ідзе перапрацоўка нафты з Расіі, на Мазырскі НПЗ паставак пакуль няма

На «Нафтане» ідзе перапрацоўка нафты з Расіі, на Мазырскі НПЗ нафта яшчэ не паступала, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне «Белнафтахім».

«Нафта на «Нафтан» паступае, пачалася яе перапрацоўка. З 17.00 4 студзеня на Нафтан паступіла 26,5 тыс. т нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства», — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Як паведамлялася, Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і «Нафтан») знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У «Белнафтахіме» заявілі, што гатовыя забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб'ёме. Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены. 4 студзеня «Белнафтахім» паведаміў пра дамоўленасць з Расіяй на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі, у гэты ж дзень нафта пачала паступаць на «Нафтан».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930