Знайсці
06.01.2020 / 09:183РусŁacБел

«Чарнобыль» прызнаны найлепшым міні-серыялам, фільм Таранціна ўзяў больш за ўсё ўзнагародаў — вынікі «Залатога глобуса»

Кадр з серыяла «Чарнобыль»

У Каліфорніі прайшла 77-я цырымонія ўручэння ўзнагарод «Залаты глобус», якія прысуджаюць замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Галівудзе. У гэтым годзе найбольшая колькасць узнагарод (тры) сабраў фільм Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе», піша РБК.

Карціна, дзеянне якой разгортвае ў 1969 годзе на фоне падзей, звязаных з бандай Чарльза Мэнсана, атрымала галоўны прыз у намінацыі «Камедыя/мюзікл». Сам Таранціна атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар, а Брэд Піт атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю другога плана.

Найлепшай драмай стаў фільм брытанскага рэжысёра Сэма Мендэса «1917», які апавядае пра падзеі Першай сусветнай вайны. Мэндэсу дастаўся і прыз за лепшую рэжысуру.

Хаакін Фенікс быў прызнаны найлепшым драматычным акцёрам за галоўную ролю ў фільме «Джокер». Найлепшым акцёрам у мюзікле/камедыі стаў Тэйран Эгертан. Ён сыграў Элтана Джона ў фільме «Рокетмен».

Рэнэ Зельвегер атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме, сыграўшы Джудзі Гарланд у стужцы «Джудзі». Найлепшай актрысай ў камедыі/мюзікле стала Білі Вонг («Развітанне»).

Найлепшым фільмам на замежнай мове стала паўднёвакарэйская чорная камедыя «Паразіты».

Серыял «Чарнобыль» атрымаў прэмію «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы міні-серыял або тэлевізійны фільм».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера