Знайсці
05.01.2020 / 21:0115РусŁacБел

Рыбакі з Уладзівастока зладзілі на лёдзе стыхійную паркоўку: каля 30 аўтамабіляў пайшло пад лёд ВІДЭА

З'явілася відэа выратавальнай аперацыі ва Уладзівастоку, дзе пад лёд сышло некалькі дзясяткаў аўтамабіляў. Запіс публікуе РЕН ТВ.

Глыбіня ў гэтым месцы складае 1,5—2 метры, некаторыя кіроўцы, якія з'ехаліся на рыбалку, змаглі самастойна выехаць на бераг. Пацярпелых у выніку здарэння няма.

Спачатку паказваецца агульны план бухты, дзе раніцай 5 студзеня адбыўся інцыдэнт. На кадрах, знятых з дрона, відаць, што ўздоўж берагавой лініі пад лёд правалілася не менш за 25 аўтамабіляў, вадзіцелі якіх зладзілі на лёдзе стыхійную паркоўку.

Затым з'яўляецца запіс выратавальнай аперацыі. Супрацоўнікі экстранных службаў з дапамогай рычагоў і лябёдак выцягваюць з вады пацярпелыя машыны.

Інфармацыя пра правал лёду ўздоўж берага ў бухце Ваявода на востраве Рускі паступіла ў 09:45 па мясцовым часе (02:45 па Мінску).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера