Знайсці
05.01.2020 / 18:355РусŁacБел

Напружанасць пасля забойства іранскага генерала абрынула каціроўкі на біржах Блізкага Усходу

Забойства іранскага генерала Сулеймані і эскалацыя напружанасці ў адносінах Вашынгтона і Тэгерана абрынулі каціроўкі на фондавых біржах Блізкага Усходу, перадае РБК.

Па выніках таргоў на біржы Эр-Рыяда 5 студзеня (у Саудаўскай Аравіі нядзеля — працоўны дзень) акцыі Saudi Aramco, нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі, упалі да мінімальных значэнняў.

Reuters і Bloomberg адзначаюць, што пасля забойства Сулеймані рынкі Блізкага Усходу зніжаюцца. У прыватнасці, індэкс Саудаўскай фондавай біржы Тадавул сышоў ўніз на 2,5%, егіпецкі індэкс EGX30 — на 4,4% (найбуйнейшае падзенне з верасня), індэкс фондавай біржы ў Дубаі — на 3,1%.

Крыніца: tadawul.com.sa

Надзеі інвестараў, якія разлічвалі на зніжэнне ў 2020 годзе геапалітычнага напружання на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, былі разбітыя на другі дзень года, кажа адзін з экспертаў.

Вайна ЗША і Ірана можа знізіць паказчыкі сусветнага ВУП на 0,5 працэнтных пункта або больш, у асноўным праз калапс эканомікі Ірана, але таксама праз рост цэн на нафту, кажа іншы эксперт.

Сулеймані, камандзір элітнага падраздзялення «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ў Багдадзе ў ноч на 3 студзеня ў выніку амерыканскага авіяўдару.

Знішчэнне Сулеймані стала адказам на атаку на пасольства ЗША ў Багдадзе. 1 студзеня амерыканскія ваенныя ўжылі слёзатачывы газ, каб разагнаць дэманстрантаў, якія, як паведамляе тэлеканал Al Arabiya, спрабавалі падпаліць дах будынка. Дзяржсакратар Майкл Пампеа заявіў, што за арганізацыяй нападу на пасольства стаіць Іран.

Пасля гібелі генерала Тэгеран дапусціў ваенны адказ на дзеянні ЗША. Прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў, што ў выпадку нападзення з боку Ісламскай рэспублікі гатовы нанесці ўдар па 52 аб'ектах у Іране.

Трамп: Амерыканскія вайскоўцы забілі тэрарыста нумар адзін у свеце

Трамп: ЗША гатовыя нанесці ўдар па 52 іранскіх аб'ектах

Цана нафты можа ўзляцець да нябёс, пасля таго як амерыканцы ракетным ударам забілі іранскага камандуючага

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930