Знайсці
05.01.2020 / 17:1213РусŁacБел

Міліцыя вызначыла асобу жанчыны, парэшткі якой знайшлі ў Свіслачы

Сёння апоўдні падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі вызначылі асобу жанчыны, парэшткі якой былі знойдзеныя 2 студзеня 2020 у Свіслачы. Цела загінулай знойдзена, паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратара МУС.

У СК дадалі, што цела жанчыны знойдзена ў кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Раманаўская Слабада. Жанчыне было 37 гадоў.

Працягваюцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы, накіраваныя на раскрыццё гэтага злачынства.

МУС дзякуе за аказаную дапамогу СМІ і неабыякавым грамадзянам, якія адгукнуліся на заклік міліцыі.

Як паведамлялася, апоўдні 2 студзеня ў сталічную міліцыю звярнуліся супрацоўнікі камунальнай службы, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны патлумачылі, што дасталі з ракі спартыўную сумку з парэшткамі чалавека. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Тэлеграм-канал Nехта са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах пісаў, што ў сумцы былі адсечаныя жаночыя рукі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера