Знайсці
05.01.2020 / 14:253РусŁacБел

У Мальмё падпілавалі і звалілі помнік Ібрагімавічу

Невядомыя падпілавалі і звалілі помнік Златану Ібрагімавічу, усталяваны ў Мальмё, паведамляе Aftonbladet.

Хуліганы падпілавалі статую каля ног, яна ўпала на агароджу. Пры гэтым на галаву скульптуры быў нацягнуты чорны швэдар, на якім было напісана «Швецыя». Акрамя таго, невядомыя пакінулі каля помніка надпіс «прыбраць».

У лістападзе фанацкая групоўка Ultra Brigada Malmo, якая заўзее за шведскі «Мальмё», першы клуб Ібрагімавіча, падпаліла скульптуру. Акцыя стала адказам на навіну аб набыцці футбалістам акцый клуба «Хамарбю» — прынцыповага суперніка «Мальмё».

Чытайце таксама: У Швецыі паставілі помнік Златану Ібрагімавічу. А футбаліст узяў і параўнаў яго са статуяй Свабоды

Ібрагімавіч гуляў за зборную Швецыі з 2001 па 2016 год. За нацыянальную каманду ён правёў 116 матчаў і забіў 62 мячы.

У канцы снежня 2019 года 38-гадовы форвард падпісаў кантракт з «Міланам». Да гэтага выступаў за амерыканскі «Лос-Анджэлес Гэлаксі», гуляў за «Аякс», «Ювентус», «Інтэр», «Мілан», «Барселону», ПСЖ і «Манчэстэр Юнайтэд».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера