Знайсці
04.01.2020 / 18:589РусŁacБел

Пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі пагадзіліся кампаніі Гуцэрыева

Заяўку на пастаўку нафты з Расіі на НПЗ «Нафтан» аформілі «Руснафта» і «Нефціса» (ўваходзяць у групу «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева), паведамілі interfax.by крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

У «Руснафце» пакуль што не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Раней «Белнафтахім» паведаміў аб заключэнні першага кантракту з расійскай нафтавай кампаніяй без прэміі да цаны. Паводле інфармацыі крыніцы ў галіне, пастаўкі нафты з Расіі на «Нафтан» і Мазырскі НПЗ гатовыя пачаць дзве расійскія кампаніі.

У «Транснафце» пацвердзілі, што манаполія атрымала заяўку на прапампоўку на «Нафтан» 133 тысяч тон нафты.

У Беларусі кампанія Гуцэрыева «Слаўкалій» цяпер будуе Нежынскі ГАК, які стане другім прадпрыемствам у краіне па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў.

У сувязі з адсутнасцю імпарту нафты Беларусь з 1 студзеня прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930