Знайсці
04.01.2020 / 13:4613РусŁacБел

Палякі ў рахунках за газ 30% аддаюць на фінансаванне расійскай арміі

Паколькі Польшча закупляе расійскі газ, то ў рахунках палякаў за газ 20-30% ідзе на фінансаванне расійскай арміі, заявіў старшыня праўлення польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG Пётр Возняк, паведамляе Puls Biznesu.

«Прынамсі 20-30% з таго, што плаціць за газ кожны паляк, прама ідзе на фінансаванне, як кажуць у Расіі, абароннага комплексу — расійскіх узброеных сіл», — сказаў Возняк.

Возняк таксама выказаў здагадку, што Расія, прыпыняючы пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня 2020 года, ужывае супраць яе «энергетычную зброю». У мінулым падобны шантаж Расія ўжывала і ў дачыненні да Польшчы. Гэта, у прыватнасці, адбывалася ў 2005-2006 гадах і ў 2009 годзе, калі без аб'ектыўных прычын Польшча не атрымлівала належных аб'ёмаў расійскага газу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера