Знайсці
03.01.2020 / 22:3026РусŁacБел

Літва гатовая перавозіць у Беларусь да 3 мільёнаў тон нафты

Кампаніі Літвы гатовыя прапанаваць Беларусі скарыстацца магчымасцямі сваёй інфраструктуры для забеспячэння сырой нафтай, яны маглі б перавозіць да 3 млн тон сыравіны ў год. Пра гэта ў пятніцу заявіў журналістам кіраўнік прадпрыемства па грузаперавозках LG Cargo дзяржкампаніі Lietuvos geležinkeliai («Літоўская чыгунка») Эгідыюс Лазаўскас, піша tass.ru.

«Тыя 18 млн тон, якія ў год для сваіх патрэб імпартуе Беларусь, мы перавезці не змаглі б. Магчымасці Літвы складаюць каля 3 млн тон», — сказаў ён.

У ланцужку прыёму нафты морам і перавозкі ў суседнюю Беларусь былі б задзейнічаныя дзяржпрадпрыемства Klaipedos nafta з тэрміналам па прыёме сыравіны і Клайпедскі марскі порт. «Мы гатовыя ўдзельнічаць у гэтым працэсе, але рашэнне трэба будзе прыняць беларускаму боку», — адзначыў Лазаўскас.

Паводле яго ацэнкі, на тое, каб запусціць праект, спатрэбіцца адзін-два тыдні. «Партнёр павінен даслаць заяўку, вагоны. Пакуль гэтага няма», — сказаў кіраўнік LG Cargo.

Сёння стала вядома, што ад 1 студзеня Расія спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Аляксандр Лукашэнка 31 снежня даў загад ураду забяспечыць ўжо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930