Знайсці
03.01.2020 / 19:4615РусŁacБел

Эксперт: Каб арганізаваць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты, спатрэбіцца месяц. Чыгунка — несур'ёзны варыянт

Найперш варта разумець, чаму Расія не пастаўляе ў Беларусь нафту. Таму, што на гэта не пагаджаецца сама Беларусь, бо нас не задавальняюць умовы гэтых паставак і іх цана. А так Расія гатовая пачаць хоць заўтра, але пакуль ідзе гандаль. 

Адзін з элементаў гэтага гандлю — даручэнне Лукашэнкі знайсці альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты. 

І такія магчымасці ёсць. Праўда, як патлумачыла «Нашай Ніве» эканамічная аглядальніца «Белрынку» Таццяна Манёнак, арганізацыя працэсу расцягнецца прынамсі на месяц. 

«Арганізацыйна гэта ў прынцыпе проста, чыгункай можна пастаўляць хоць адкуль, але чыгунка — гэта несур'ёзна. Каб загрузіць нашыя два заводы, трэба ўключаць трубы, а яны ёсць: можна пастаўляць і з Польшчы, і з Прыбалтыкі, і з Украіны.

Але гэта трэба ўзгадняць з аператарамі тых краін. Колькі ім арганізацыйна трэба на гэта часу? Вось украінцам — месяц. 

З Прыбалтыкай няясна па палітычных прычынах — у нас сур'ёзны дыпламатычны разлад з Літвой, а з латвійцамі яшчэ не вычарпаны выпадак, калі яны адпампавалі 150 тысяч тон нафты з трубы «Полацк — Вентспілс», а гэтую нафту мы лічым сваёй і працягваем судзіцца», — сказала Манёнак. 

Але таксама важны момант — наколькі альтэрнатыўныя пастаўкі будуць камерцыйна выгадныя для Беларусі. Пакуль не зразумела, якой будзе эканоміка пытання альтэрнатыўных паставак, адзначае эксперт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930