Знайсці
03.01.2020 / 19:2811РусŁacБел

Крыніца: Беларусь і РФ знайшлі часовы варыянт для паставак нафты на НПЗ

Беларусь і Расія знайшлі часовы — на перыяд вядзення перамоваў — варыянт аднаўлення паставак нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі за кошт разавых партый нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў. Расія разлічвае фіналізаваць адпаведнае пагадненне ўжо ў бліжэйшы час, паведаміла tass.ru крыніца ва ўрадавых колах Расіі.

«Беларускім бокам быў таксама прапанаваны варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэння запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзення перамоў. Гэты варыянт аператыўна прапрацоўваецца, разлічваем на фіналізацыю дамоўленасцей па ім у бліжэйшы час», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Сёння стала вядома, што ад 1 студзеня Расія спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

НПЗ працуюць са зніжанай загрузкай на рэштках сыравіны, што былі назапашаныя ў снежні. Новыя кантракты на пастаўку нафты пакуль не падпісаныя.

Нагадаем, што 31 снежня прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, адказваючы на пытанні журналістаў, прапанаваў у адносінах з Беларуссю «апакаліптычныя сцэнары» не абмяркоўваць — «пакуль».

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка 31 снежня даў загад ураду забяспечыць ўжо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

Пры гэтым, як стала вядома, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падпісалі пратокол пра цэны на газ для Беларусі толькі на студзень і люты 2020 года. У гэтыя два месяцы цана для Беларусі застанецца на ранейшым узроўні — $127 за тысячу кубаметраў.

Расія трымаецца ранейшай тактыкі: трымаць краіны на максімальна кароткіх кантрактах на пастаўкі энерганосьбітаў. У выпадку краін-сатэлітаў, кантракты абумоўліваюцца таксама шэрагам палітычных умоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930