Знайсці
03.01.2020 / 19:4319РусŁacБел

«Залазяць ва ўсе шчыліны, працуюць прафесійна»: у праваабаронца Алега Волчака ідзе ператрус у сувязі са знойдзенымі ў Свіслачы парэшткамі

Дома ў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Волчака адбываецца ператрус. Як расказаў Волчак «Нашай Ніве», гэта ўжо другі ператрус за суткі: першы раз да яго прыйшлі сёння а 2-й гадзіне ночы, пабудзіўшы. Другі ідзе проста зараз. У той час, як праваабаронца размаўляў з карэспандэнткай НН, следчыя працавалі на балконе.

З юрыдычнага пункту гледжання, кажа Волчак, працэсуальныя дзеянні адбываюцца без парушэнняў. Следчыя паказалі яму ўсе неабходныя дакументы. Яны нічога не забіраюць, але «залазяць ва ўсе шчыліны», шукаючы сляды крыві.

Ператрусы ідуць у рамках расследавання справы аб знойдзенай у Свіслачы сумцы з парэшткамі жанчыны. Праваахоўнікі «адпрацоўваюць» знаёмых тых жанчын, што зніклі за апошні час. З адной з такіх, кажа Волчак, на раёне бачылі яго брата. Брат не жыве з ім у адной кватэры, але кватэра належыць ім абодвум.

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930