Знайсці
03.01.2020 / 18:252РусŁacБел

У Беларусі выраслі стаўкі акцызаў на алкаголь, цыгарэты і аўтамабільнае паліва

Стаўкі акцызаў на алкаголь, цыгарэты і аўтамабільнае паліва павялічаныя ў Беларусі з 1 студзеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў.

Стаўкі акцызаў на спірт этылавы складзе Br5,01 за 1 л бязводнага спірту, на спірт этылавы рэктыфікаваны тэхнічны — 4 капейкі.

На алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш (за выключэннем спіртоў, вінаў пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, вінаў фруктова-ягадных натуральных, він натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газаваных і шыпучых, сідру, піва і піўнога кактэйлю, спіртаўтрымліваючай прадукцыі) стаўкі акцызаў вызначаныя ў памеры Br14,88 за 1 л бязводнага спірту, які змяшчаецца ў гатовай прадукцыі.

Да Br96 за 1 кг павышаныя акцызы на тытунь. На цыгарэты з фільтрам у залежнасці ад рознічнай цаны акцызы складуць ад Br24,9 да Br71,97 за 1 тыс. штук, без фільтра — Br19,16.

Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва класа 5 — Br298,59 за 1 т, за неадпаведнае класу 5 - Br481,08, за дызельнае паліва класа 5 — Br184,33, за неадпаведнае класу 5 - Br233,05.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера