Знайсці
03.01.2020 / 15:102РусŁacБел

Вайсковае кіраўніцтва Тайваня загінула ў авіякатастрофе

Камандуючы штаба арміі Тайваня, генерал ВПС Шэн Імін і яшчэ сем чалавек загінулі ў выніку аварыйнай пасадкі вайсковага верталёта ў горнай мясцовасці, паведамляе bbc.com.

На верталёце «Чорны ястраб», які ляцеў да армейскай базы на паўночным усходзе Тайваня, знаходзілася 13 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі кіраўніцтва арміі.

Верталёт вылецеў з авіябазы Сонгшань ў Тайбэі і накіроўваўся на базу ў Дуньаа, паведаміў Focus Taiwan.

Верталёт здзейсніў аварыйную пасадку прыкладна праз паўгадзіны пасля вылету, пасля таго, як дыспетчары страцілі з ім сувязь, паведамляе Міністэрства абароны Тайваня.

Трагедыя адбылася незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у Тайвані, запланаваных на 11 студзеня. На іх дзейная прэзідэнт Цай Інвэнь ад Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі (ДПП), якая выступае за жорсткі курс у дачыненні да Пекіна, спадзяецца пераабрацца на другі тэрмін.

Ёй супрацьстаіць Хань Гаюй з партыі Гаміньдан, які выступае за больш цеснае супрацоўніцтва з Пекінам.

Тайвань не падпарадкоўваецца кітайскаму ўраду ад 1949 года, калі востраў стаў апошнім бастыёнам нацыяналістычнай партыі Гаміньдан, якая пацярпела паразу ў грамадзянскай вайне з камуністамі ў Кітаі.

Пекін лічыць востраў мяцежнай правінцыяй, якая калісьці аб'яднаецца з Кітаем. Лідар Кітая Сі Цзіньпін не выключае прымянення сілы, каб ажыццявіць гэта.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера