Знайсці
03.01.2020 / 14:071РусŁacБел

Прэзідэнт Польшчы не паедзе на форум у Ізраіль, бо там будзе Пуцін

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда не возьме ўдзелу ў World Holocaust Forum ў Ізраілі з-за прысутнасці на ім прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца 27 студзеня — у дзень вызвалення нацысцкага канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў». Мерапрыемствы пройдуць у прыватнасці ў Польшчы і ў Ізраілі.

«Прэзідэнт Анджэй Дуда не скарыстаецца запрашэннем на святкаванне 75-й гадавіны вызвалення канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў», арганізаванае Інстытутам Яд ва-Шэм у Ерусаліме 22 і 23 лютага», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі газеты, адна з асноўных прычын заключаецца ў тым, што «галоўным госцем павінен быць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін».

У Польшчы абураныя нядаўнімі выказваннямі Пуціна, які назваў Польшчу хаўрусніцай Гітлера, удзельніцай «мюнхенскай змовы» і ўскладаў на яе адказнасць за празвязванне Другой сусветнай вайны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930