Знайсці
03.01.2020 / 13:0617РусŁacБел

Супрацоўнікам дзяржСМІ прапанавалі кватэры ў новым доме ў Мінску — па 630 даляраў за метр

«Мінскбуд» пабудуе ў Чыжоўцы дом на 132 кватэры, 50 з якіх дастануцца работнікам дзяржаўных СМІ, якія маюць патрэбу ў жытле. Цана за квадрат — ад 1300 рублёў, паведамляецца ў праектнай дэкларацыі ў газеце «Звязда».

Дом будзе знаходзіцца ў новым мікрараёне Чыжоўка-6а і будзе ўяўляць сабой МАПІДаўскую «свечку» на 19 паверхаў (серыя М111-90), піша tut.by

Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by.

82 кватэры ў ім прызначаюцца для чаргавікоў раёнаў Мінска. Астатнія 50 будуць прапанаваныя супрацоўнікам дзяржаўных СМІ, у тым ліку Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў па месцы працы.

Цана «квадрата» агульнай плошчы жылых памяшканняў з унутраным аздабленнем для маючых патрэбу складае 1 332,15 рубля (каля 630 даляраў) для нармаванай плошчы жылога памяшкання. А гэта па 15 «квадратаў» на кожнага члена сям'і для чаргавікоў і па 20 — для шматдзетных.

Астатняя плошча будзе лічыцца ўжо па 1 980,00 рубля (каля 940 даляраў) за квадратны метр.

Груба кажучы, сям'я з трох чалавек зможа разлічваць на 45 «квадратаў» па цане 630 даляраў за метр. А гэта якраз «аднапакаёўка» ў МАПІДаўскай «свечцы» М111-90.

Пачатак будаўніцтва дома — 20 лістапада 2019 года. Меркаваны тэрмін уводу ў эксплуатацыю - 28 лютага 2021 года.

Усяго ў Чыжоўцы-6а з'явіцца 8 новабудоўляў двух серый МАПІДа. Гэта ўсё будзе жыллё для чаргавікоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930