Знайсці
03.01.2020 / 12:541РусŁacБел

Сіноптыкі: пад Каляды прыйдуць маразы

Кароткачасовыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, да Каляд прыйдуць маразы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу, 4 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

У нядзелю, 5 студзеня, пад уплывам франтальных падзелаў ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, днём месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, які будзе суправаджацца парывістым ветрам і слабай завеяй. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У панядзелак, 6 студзеня, ноччу ў вобласці павышанага ціску будзе ў асноўным без ападкаў, толькі па паўночным захадзе чакаецца кароткачасовы снег. Раніцай і днём чарговая сістэма франтоў абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, пры праясненнях паветра астыне да мінус 12. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў.

У аўторак, 7 студзеня, ноччу месцамі, днём пераважна па заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, пры праясненнях - да 9 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У сераду, 8 студзеня, умовы надвор'я будуць вызначаць франтальныя падзелы і паветраныя масы атлантычнага паходжання. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём прагназуецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1, днём - ад нуля да плюс 5 градусаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930