Знайсці
03.01.2020 / 11:274РусŁacБел

«Іх жыццю нічога не пагражае». МУС расказала пра супрацоўнікаў, на якіх напалі ў Верхнядзвінску

Раніцай 1 студзеня ў Віцебскай вобласці затрымалі 18-гадовага хлопца, які напаў на міліцыянтаў з нажом. Незадоўга да інцыдэнту малады чалавек апублікаваў свой маніфест.

- Супрацоўнікаў міліцыі дастаўлялі ў бальніцу, ім была аказана неабходная медыцынская дапамога. На сённяшні момант іх здароўю і жыццю нічога не пагражае, - пракаментаваў tut.by афіцыйны прадстаўнік МУС Віктар Новікаў.

Справай ўжо займаецца Следчы камітэт і ў бліжэйшы час ён апублікуе інфармацыю.

Нагадаем, ноччу ў Віцебскай вобласці пры затрыманні 18-гадовы малады чалавек нанёс міліцыянтам нажавыя раненні. Падрабязнасці інцыдэнту былі апублікаваныя ў сацсетках: хлопец кінуў бутэльку з запальнай сумессю на тэрыторыю Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, а пры затрыманьні аказаў супраціў. Афіцыйных пацверджанняў гэтаму няма.

31 снежня на YouTube быў апублікаваны ролік, у якім малады чалавек, які назваўся Глебам Т., кажа: «Калі вы глядзіце гэта відэа, то, хутчэй за ўсё, я здзейсніў напад на Верхнядзвінскі РАУС». У відэа ён не тлумачыць прычыны свайго ўчынку, адпраўляючы усіх у свой Telegram-канал. У яго ТГ-канале апублікаваны шматстаронкавы маніфест, у якім ён тлумачыць свае матывы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930