Знайсці
01.01.2020 / 21:2918РусŁacБел

Эстонія забараніла сваім жыхарам супрацоўнічаць са «Спутнікам»

Паводле шэф-рэдактара Sputnik Эстонія Алены Чэрышавай, з 1 студзеня рэдакцыя была вымушаная спыніць працоўныя адносіны са Sputnik Эстонія і інфармацыйным агенцтвам «Россія сегодня». «Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі паставіў кожнаму з нас ультыматум: альбо мы разрываем працоўныя дамовы, альбо на нас завядуць крымінальныя справы», — заявіла яна.

Адпаведная заява апублікаваная на сайце інфармацыйнага агенцтва.

Чэрышава абяцае, што «сайт працягне працу ў поўным аб'ёме», аднак супрацоўнікам агенцтва патрэбны нейкі час, «каб не жыць пад пастаянным ціскам з боку ўладаў Эстоніі». «Натуральна, мы пастараемся аднавіць працу максімальна хутка», — дадала яна.

Галоўная рэдактарка Russia today і «Россія сегодня» Маргарыта Сіманьян звярнулася са скаргай да генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрэша і папрасіла яго «звярнуць асабістую ўвагу на дыскрымінацыйныя меры» ў дачыненні да журналістаў.

Прапагандысцкае агенцтва Sputnik Эстонія ўваходзіць у Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россія сегодня» і з 2014 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза. 18 снежня супрацоўнікі Sputnik атрымалі ад дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эстоніі лісты з папярэджаннем, што яны падпадуць пад крымінальны пераслед, калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўных адносін з «Россіяй сегодня». У снежні супрацоўнікаў агенцтва вымусілі пакінуць арандаванае памяшканне ў Таліне, а філіялы замежных банкаў замарозілі перавод заробкаў ім.

Інтэрнэт-сайты пад брэндам «Спутнік» былі створаныя Расіяй у розных краінах свету, у тым ліку, у Беларусі. Гэтыя сайты атрымліваюць шчодрае фінансаванне з расійскага дзяржаўнага бюджэту, у тым ліку, на прамоцыю свайго кантэнту ў сацыяльных сетках. У многіх краінах «Спутнік» абвінавачвалі ў распаўсюдзе дэзінфармацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930