Знайсці
01.01.2020 / 18:5636РусŁacБел

18-гадовы юнак напаў на дэпартамент аховы ў Віцебскай вобласці, апублікаваў свой маніфест

Скрыншот з відэа.

Імаверна, мы маем справу з сучасным Раскольнікавым, які хацеў тэрарыстычным учынкам звярнуць увагу на сябе і свае тэорыі.

Юнак кінуў пляшку з запальнай сумессю на тэрыторыю Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, а пры затрыманні аказаў супраціў і раніў нажом міліцыянта.

Перад гэтым ён размясціў у Ютубе відэаролік. 

«Калі вы глядзіце гэта відэа, то, хутчэй за ўсё, я здзейсніў напад на Верхнядзвінскі РАУС», — заяўляе юнак на відэа. Пры гэтым у відэа ён не раскрывае прычын свайго ўчынку, а адпраўляе ўсіх у свой тэлеграм-канал.

У дадзеным канале апублікаваны шматстаронкавы маніфест. Аўтар піша, што яму 18 гадоў, і тлумачыць свае матывы. Ён крытыкуе не толькі беларускі рэжым і міліцыю, на якіх ён спыняецца таксама, а лад на зямлі ўвогуле. Маніфест напісаны па-расейску, у ім цытуюцца разнастайныя сучасныя тэорыі.

Пра сябе аўтар кажа, што яго погляды грунтуюцца «на мерытакратыі, наакратыі, трансгуманізме, сацыял-дарвінізме, секулярызме і, у трохі меншай ступені, ніцшэанстве, лібералізме і лібертарыянстве ў маёй уласнай эклектычнай інтэрпрэтацыі».

Аўтар проціпастаўляе «быдла» і «інтэлектуальна прывілеяваных людзей». Да апошніх ён адносіць і сябе і іх ён і заклікае да рэвалюцыі. Пры гэтым ён прызнае, што ў Беларусі не мае аднадумцаў і не верыць, што можа дабіцца поспеху сваімі дзеяннямі.

Маніфест закранае самыя розныя сферы ад прастытуцыі да геннай інжынерыі. Здаецца, ён быў напісаны сучасным Раскольнікавым пад уплывам учынкаў іншых тэрарыстаў тыпу Брэйвіка ці Брэнтана Таранта. Аўтар спасылаецца таксама на нядаўні напад на прыёмную ФСБ у Маскве. «Я больш не хачу мадзець [влачить жалкое существование] у гэтай краіне поплеч з тупымі халопамі, якія не заўважаюць ўсёй абсурднасці таго, што адбываецца», — піша аўтар.

Мы не даём спасылак на тэлеграм-канал, бо ў ім утрымліваюцца заклікі да гвалту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930