Знайсці
01.01.2020 / 15:3541РусŁacБел

The Hill: Пуцін хоча інкарпараваць Беларусь, Захаду трэба дзейнічаць

Ёсць імавернасць, што Уладзімір Пуцін у 2020 годзе паспрабуе «сілай (хоць не канечне вайсковай) інкарпараваць Беларусь у Расійскую Федэрацыю і такім чынам стварыць так званую саюзную дзяржаву з сабой у якасці прэзідэнта», піша Стывен Бланк у амерыканскім выданні The Hill.

«Масква ўжо аказвае вайсковы, медыйны і эканамічны ціск, — адзначае аналітык, — і настойвае на размяшчэнні ў Беларусі вайсковай базы». Прэм'ер-міністр Расіі Мядзведзеў адкрыта сказаў, што інтэграцыя, як у Маскве любяць выражацца, прадугледжвае перадачу часткі суверэнітэту. 

Беларусь адрэагавала антырасійскімі дэманстрацыямі, жорсткімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі і нават запрашэннем НАТА далучыцца да будучых манеўраў, адзначае Бланк.

З гледзішча Пуціна Расія — гэта імперыя, а Беларусь і Украіна ніякія не нацыі і павінны быць далучаныя да Расіі ў рамках канцэпцыі «рускага свету».

«Саюзнікі Амерыкі павінны зрабіць больш, каб паказаць сваю падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі», — піша Бланк. 

«Крытыкі адзначаюць, што Беларусь — гэта апошняя дыктатура Еўропы, — піша Бланк, — і таму не заслугоўвае падтрымкі. Але аддаць Беларусь на ласку Расіі наўрад ці азначае палепшыць сітуацыю з правамі чалавека і дэмакратыяй у краіне. У той жа час перадумова для таго, каб Беларусь у будучыні прымірылася з Еўропай і інтэгравалася ў дэмакратычную Еўропу, гэта захаванне Беларуссю незалежнасці, суверэнітэту і ўзмацненне яе прывязкі да Еўропы», — піша Бланк і цытуе словы Кісінджэра, што дыпламатыя — гэта «назапашванне нюансаў». 

Аўтар заклікае даць Пуціну ясны сігнал, што агрэсія ў Беларусі недапушчальная.

The Hill — гэта выданне, блізкае да Дэмакратычнай партыі. Мэтавая аўдыторыя яго — члены Кангрэсу ЗША і іх кола.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера