Даслаць навіну
Знайсці
29.12.2019 / 18:55 11

У Вільні ідзе маштабная выстава пра Радзівілаў

Павялічыць

Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Мініяцюрны партрэт канца XVІ — пачатку XVII ст. у знакамітым даспеху са стужкай ордэна Труны Гасподняй Іерусалімскай. Фота valdovurumai.lt

Наўрад ці гістарычная спадчына якой-небудзь іншай арыстакратычнай сям’і ўвасабляе ў сябе гісторыю цэлай дзяржавы ў той меры, як для Вялікага Княства Літоўскага такой з’яўляецца мінуўшчына Радзівілаў. Упэўніцца ў гэтым можна ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вільні на выставе «Радзівілы: гісторыя і спадчына князёў».

Больш за 400 гадоў таму беларускі Нясвіж пачаў пераўтварацца ў ідэальны горад, як тое ўяўлялі эліты той эпохі. Душою гэтага маштабнага праекту быў першы нясвіжскі ардынат князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Менавіта яму належыць і ідэя стварэння вакол Нясвіжскага замка мемарыяльнага цэнтра сям'і. Такі своеасаблівы «музей» роду, які на працягу стагоддзяў быў самым цесным чынам знітаваны з дзяржаўнымі падзеямі ВКЛ. Вялікая бібліятэка, сямейны архіў і значная частка дзяржаўных актаў ВКЛ, асабістыя паперы і артэфакты прадстаўнікоў роду, партрэтная галерэя, арсенал з унікальнымі гарматамі, нумізматычны кабінет, выдатная калекцыя мастацтва…

Павялічыць

Партрэт маладога Януша Радзівіла падчас яго навучання ў Галандыі. Давід Баі, Лейдэн, 1632 г. Фота valdovurumai.lt

На жаль, падзеі канца XVIII — першай паловы ХХ ст. не пашкадавалі гэтых збораў, якія апынуліся ў розных кутках свету. Але хто не марыў калісьці зноў убачыць іх разам у адным месцы? Ці хаця б частку іх? Дзякуючы чыннасці Нацыянальнага музея Палаца вялікіх князёў літоўскіх і асабіста князя Мацея Радзівіла мы цяпер маем такую сапраўды ўнікальную магчымасць!

Павялічыць

Арнаментаваны посах пілігрыма Мікалая Крыштафа Радзівіла. Італія, 1582 г. Фота valdovurumai.lt

Нездарма ў цэнтры выставы постаць Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і экспанаты, звязаны з яго знакамітай пілігрымкай на Святую зямлю. Але ўсяго і не пералічыць. Арыгіналы прывілеяў імператараў Святой Рымскай імперыі аб наданні княскага тытулу некалькім галінам роду, цэлы пакой арыгінальных партрэтаў «у вянку», што рэпрэзентуюць генеалогію сям’і на працягу стагоддзяў, выдатныя творы мастацтва, якія паўставалі па ініцыятыве розных пакаленняў Радзівілаў, зброя, посуд, медалі, кнігі, абразы, габелены, гравюры… Нават пахавальны саркафаг. Нават тэлескоп, які падараваў князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька Віленскаму ўніверсітэту ў 1753 г. Сотні выдатных рэчаў, якія ахопліваюць гісторыю Радзівілаў з XVI да пачатку ХІХ ст.: узлёты і падзенні, навука і падарожжы, слава і смерць самых розных прадстаўнікоў роду.

Геаграфія ўдзельнікаў выставы — ад Літвы і Украіны да Францыі і Ізраіля. Сярод іх і дзяржаўныя інстытуцыі, і прыватныя зборы, у тым ліку і з асабістай калекцыі князя Мацея Радзівіла. Нашу краіну на выставе прадстаўляюць экспанаты з Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Наведаць выставу, прысвечаную знакамітаму роду, які стаў важнай часткай мінулага для народаў Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны, можна яшчэ паспець падчас калядаў да 12 студзеня ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вільні. Каштуе ўваходны квіток 4 еўра (2 еўра для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў).

Павялічыць

Грамата Фердынанда І Габсбурга аб пацвярджэнні надання Мікалаю Радзівілу Чорнаму і Мікалаю Радзівілу Рудаму тытулаў князёў Святой Рымскай імперыі. 1547 г. Фота valdovurumai.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Кірыл Карлюк

0
Казік / адказаць
30.12.2019 / 02:06
хамса, лаціна, міжнародная мова адукаваных людзей таго часу) Напісана кшталту “Мікалай Крыштоф Радзівіл Божай міласцю ў Оліцы, Нясвіжы, граф уладар Шыдлоўца і Міра”
4
хамса / адказаць
30.12.2019 / 08:45
Казік, ды ведаю я) я проста смяюся.. бо ці ведаеце вы, што некаторыя летувісы лічаць сябе нашчадкамі старажытных рымлян.. а ведаеце з якой нагоды? вось менавіта з-за гэтых канчаткаў на -s ))
1
Міхась М / адказаць
30.12.2019 / 11:03
Вельмі б хацелася каб такую ж маштабную выставу "Радзівілы: гісторыя і спадчына князёў" зрабілі ў Нясвіжы ці Мінску. Сення гэта летуценні. Але спадзяюся, што ўсё ж кожны дзень незалежнасці выціскае з беларусаў раба і халопа і прыбліжае да жадання такой падзеі, якая адбылася зараз у нашых суседзей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31