Знайсці
24.12.2019 / 13:5211РусŁacБел

Заснавальнік рытуальнай службы падаў у суд на «Нашу Ніву» — і застаўся вінен Рэдакцыі 500 рублёў

У чэрвені 2019 года ў паштовых скрынках мінчукоў сталі з’яўляцца буклеты з прапановай дапамогі ў арганізацыі пахавання. Прычым рытуальная кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі, імкнулася мімікрыраваць пад дзяржаўную арганізацыю. «Еўрарадыё» напісала артыкул пра гэту дзіўную з’яву, «Наша Ніва» пераставіла яго на сайт: «Пахавальная» ў паштовай скрыні: новы гулец з Расіі захоплівае рытуальны рынак Мінска

Праз некаторы час заснавальнік рытуальнай кампаніі Яўген Казлоў падаў у суд на журналістку Марыю Вайтовіч, а таксама рэдакцыі «Еўрарадыё» і «Нашай Нівы». Ён меркаваў, што журналістка зняславіла яго гонар і дзелавую рэпутацыю. Сярод прыкладаў стратаў яго гонару быў і такі: дырэктар іншага пахавальнага бюро назваў Казлова грамадзянінам Расіі, а гэта, маўляў, няпраўда.

У выніку Яўген Казлоў дамовіўся з «Еўрарадыё» ў дасудовым парадку. «Наша Ніва» не пагадзілася публікаваць прабачэнні, таму суд Маскоўскага раёна Мінска разглядаў пазоў толькі супраць нашай рэдакцыі.

Суд вырашыў, што хоць у артыкуле і згадвалася недакладная інфармацыя, яна не мае ніякага дачынення да гонару і годнасці Яўгена Казлова. Ён абавязаны заплаціць «Нашай Ніве» 500 рублёў, патрачаныя Рэдакцыяй на адваката. Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930