Даслаць навіну
Знайсці
23.12.2019 / 13:49 27

Цешча экс-старшыні Следчага камітэта прадае недароблены катэдж у Драздах за $900 тысяч ФОТЫ

Дом па вуліцы Сёмкаўскай у Мінску выстаўлены на продаж за 1,9 мільёна беларускіх рублёў. Амаль $900 тысяч у эквіваленце — немалая цана для недабудаванага катэджа.

Павялічыць

Павялічыць

Але вось што асабліва цікава: паводле інфармацыі «НН», дом належыць 71-гадовай пенсіянерцы з Глыбокага Антаніне Раманавай.

Але ж як спрытная бабуля з правінцыі змагла зарабіць на будоўлю ў элітным раёне для чыноўнікаў?

Усё проста. Аказалася, што Антаніна Мікалаеўна — цешча Валянціна Шаева, які ўзначальваў Следчы камітэт з 2012 па 2015 год.

Павялічыць

Валянцін Шаеў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Антаніна Раманава пацвердзіла «Нашай Ніве», што Шаеў — яе зяць.

Пенсіянерка запэўнівае, што будавала катэдж сама:

«Так, прадаецца катэдж у раёне Дразды. Гэты катэдж я адразу на сябе будавала. Гэта мой. Будавалі разам з дзецьмі».

Павялічыць

Праўда, адкуль у пенсіянеркі з Глыбокага грошы на катэдж у сталіцы, Антаніна Мікалаеўна не адказала:

«Справаздачыцца ні перад кім я не збіраюся».

Цікава, што ў свой час Валянцін Шаеў прапанаваў увесці дадатковую адказнасць для занадта багатых чыноўнікаў: «Такая адказнасць магла б быць у выглядзе спагнання ў даход дзяржавы маёмасцi, памер якой значна перавышае даходы чыноўніка і паходжанне якой гэта службовая асоба не можа пацвердзіць».

Павялічыць

Павялічыць

Валянцін Шаеў і яго жонка Алена Шаева (Раманава) на адпачынку. Фота my.mail.ru

Валянцін Шаеў

Нарадзіўся ў 1964 у Глыбокім. Скончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі (1984) і БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (1991). Працаваў у органах пракуратуры (1991—2011). Старшыня Следчага камітэта (2012-2015).

Чытайце. Непрыкметны сілавік з Глыбокага: Пяць фактаў пра звольненага старшыню Следчага камітэта Валянціна Шаева

Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Улад Швядовіч, фота Надзеі Бужан

1
HENRIK KWINTA / адказаць
23.12.2019 / 20:05
Нават,а яна и ёсць для"народа". 
1
меркаванне / адказаць
23.12.2019 / 21:30
А сам куды намыліўся экс-старшыня? У Польшу, Літву?
0
Агрэст / адказаць
25.12.2019 / 17:20
Хіба беднай не стае на хлеб штодзенны. Пагарджаю ўсей вашай хеўрай, ненажэрныя. Дзе ж ты так цяжка працавала на гэткі маентак?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30