Даслаць навіну
Знайсці
18.12.2019 / 15:19 21

Наперад па травалатары, які вязе назад. Чаму выбраны варыянт дамовы з Расіяй па падатковым манеўры найгоршы для Беларусі

Стала вядома, як можа вырашыцца спрэчка пра цэны на нафту і газ. Расія гатовая забяспечыць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы так званым адмоўным акцызам. Але пры ўмове, калі абедзве краіны ўніфікуюць Падатковы кодэкс.

Інтэграцыя з Расіяй для Беларусі — гэта як рух наперад на травалатары, які едзе назад. Мы ўсё развіваем і нарошчваем, развіваем і нарошчваем. І пры гэтым з кожным годам усё больш адстаём ад суседзяў, якія ў Еўрасаюзе.

Мытны саюз — яго адэпты чакалі ад яго гіганцкіх плюсоў для беларускай гаспадаркі. У выніку мы маем дзесяцігоддзе без эканамічнага росту.

Затое за гэты час заразіліся ўсімі расійскімі дэпрэсіямі і стагнацыямі. Ах не, забыў, штосьці мы такі маем яшчэ. Абавязковую рускую мову на этыкетках прадукцыі, што паставіла крыж на выкарыстанні беларускай там. 

Уніфікацыя Падатковага кодэкса будзе азначаць, што Беларусь страціць рычагі рэгулявання і яшчэ мацней прывяжа сябе да Расіі. Залежнасць ад якой і так каласальная, на гандаль з якой і так прыпадае палова абароту.

Гэта прывязка беларускай гаспадаркі да эканомікі тэхналагічна адсталай, карумпаванай краіны, якая да таго ж, не супраць пры нагодзе Беларусь паглынуць.

Той выпадак, калі пара соцень мільёнаў выгады сёння будуць каштаваць мільярдных стратаў заўтра. Любы талковы менеджар вам скажа, што гэта не рашэнне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Андрэй Дынько

0
belariy / адказаць
19.12.2019 / 10:55
усё так. але як зьмяніць сітуацыю ??

ёсьць тры сілы:
1) лукашэнка. ён не зацікаўлены ў такой інтэграцыі. ён прывык быць такім самастойным царком, які робіць што хоча, а яго ўлада забясьпечваецца рэсурсамі ад расеі. але эканамічная інтэграцыя аўтаматычна выбівае з-пад яго і палітычнае кіраваньне краінай. а так як ён проста памешаны на ўладзе, то яму такі расклад зусім не падабаецца, але як яму выкруціцца з такой сітуацыі? губляць уладу не хочацца, а грошы на ўладу залежаць ад расеі, якая яго эканамічна паступова прыдушвае. калі ж паспрабаваць атрымаць грошы з Захаду, то трэба выканаць іх патрабаваньні па лібералізацыі ў эканамічнай і палітычнай сферах, што для яго таксама азначае аўтаматычную страту ўлады. як кажуць у шахматах: цугцванг.

2) насельніцтва Беларусі (назваць народам ці нацыяй пакуль што не магу - не дарасьлі). інтэграцыя ператворыць Беларусь у расейскую правінцыю, накшталт якога-небудзь суседняга Смеленску, такую ж самую забітую і засраную. для насельніцтва гэта яўна неыгадна. але ўсё гэта яшчэ трэба разумець. а каб разумець, трэба ўсім гэтым цікавіцца і быць неабыякавым да лёсу сваёй краіны. у нас жа абсалютнай большасьці насельніцтва на ўсё тупа насраць, абы была чарка-скварка. тая ж меншасьць, якая гэта ўсё разумее, за 25 гадоў кіраваньня лукашэнкі была метадычна адміністратыўна ці эканамічна прыдушаная, або выціснутая за мяжу, або фізічна зьнішчаная (Ганчар, Захаранка і інш.). то бок з боку насельніцтва таксама нічога рабіцца супраць інтэграцыі не будзе.

3) крэмль. для крамля інтэграцыя вельмі выгадная, бо асабіста пуцін атрымлівае дадатковыя палітычныя бонусы як зьбірацель земляў "усяе русі", а для яго сяброў Беларусь - магчымасьць яшчэ дадаткова што-небудзь абрабаваць, каб потым нарабаванае вывезьці за мяжу ў якія-небудзь афшоры.

у выніку мы маем дзьве беларускія сілы, з якіх адна нічога не можа зрабіць супраць інтэграцыі, а другая - не хоча. і адну расейскую, якая і хоча, і можа прыінтэграваць да сябе Беларусь.
пытаньне: як зьмяніць такую сітуацыю ??

0
Ёпрст / адказаць
19.12.2019 / 11:10
Гражданин России, дык мы не супраць, калі вы кампенсуеце беларусам затрымку Беларусі у развіцці на пару дзесяткаў гадоў (тут дастаткова параўнаць Беларусь з Польшчай), якія мы згубілі якраз за вашую падтрымку Лукашэнкі. Мы гуманныя, шмат грошай не запросім, так, пару соцень мільярдаў даляраў (меней чым Еўразвяз даў крэдытаў Грэцыі толькі для стабілізацыі эканомікі)!
0
Common Sense / адказаць
21.12.2019 / 17:26
ПВТ закрыецца. Мінус 6% бюджэту
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31