Знайсці
23.12.2019 / 12:254РусŁacБел

Андрэй Дынько: Пяць вялікіх просьбаў да чытачоў новых дзіцячых часопісаў

Мы зрабілі тое, пра што многія марылі. Два дзіцячыя часопісы выйшлі, нам ужо высылаюць фоты, як дзеці іх чытаюць.

Маю пяць вялікіх просьбаў да чытачоў.

1) Напішыце пра з'яўленне гэтых часопісаў у тэлеграм- ці вайбер-чатах класаў, груп, куды ходзяць вашы дзеці.

2) Занясіце гэтыя часопісы ў класы, групы, папрасіце класных, выхавацелек расказаць пра іх бацькам на бацькоўскіх сходах.

3) Запосціце пра іх у сваіх сацсетках: Інстаграме, Фэйсбуку, Аднакласніках і г.д.

4) Напішыце нам на [email protected], што ў першых нумарах вашых дзяцей найбольш зачапіла, на чым яны завіслі, напішыце таксама, пра што нам пісаць, якіх тэмаў дзеці чакаюць.

5) Калі вы адчуваеце ў сабе творчы патэнцыял, прапаноўвайце нам творы, тэмы, малюнкі. Казкі, вершы, жарты, рэбусы, кемікі. 

Калі продажы будуць ісці добра, мы маем намер павялічыць колькасць старонак у часопісах.

Адзін часопіс называецца «Дуду», а другі — «Асцярожна: дзеці!». Купіце сваім малым два: яны самі разбяруцца, каторы ім цікавейшы. Часопісы прадаюцца ва ўсіх шапіках, кнігарнях, а таксама гіпермаркетах.

«Асцярожна: дзеці!». Тут галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.

Тэма першага нумара — самалёты.

У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, апынуцца ў надзвычайных сітуацыях і пры гэтым будуць карыстацца самымі сучаснымі тэхналогіямі. Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75080 (ведамасны 750802).

Часопіс «Дуду» разлічаны на дзяцей да сямі гадоў, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года.

Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы — усё гэта будзе ў кожным нумары часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Яшчэ мы будзем дапамагаць дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыць. Нумары часопіса будуць тэматычнымі.

Тэма гэтага нумара — каты і іх жыццё.

У наступных нумарах раскажам пра метро і іншы транспарт, пра булачкі і цукеркі, зоркі і касмічныя караблі, сонца і хмары, любімыя святы, небяспечных драпежнікаў і пеўчых птушак і пра многае іншае…

Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75081 (ведамасны 750812).

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях:

Вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці нашы часопісы ў розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера