Знайсці
17.12.2019 / 08:52РусŁacБел

Беларускі фільм пра жаночую калонію не трапіў у шорт-ліст «Оскара»

Кадр з фільма «Дэбют», кадр прадастаўлены рэжысёрам

Карціна «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка пра тэатр ў жаночай калоніі ў Гомелі, вылучаная ад Беларусі на «Оскар» адразу ў дзвюх катэгорыях — «Найлепшы фільм на замежнай мове» і «Найлепшы дакументальны фільм», — не трапіла ў шорт-ліст, г.зн. кароткі спіс прэміі. Пра гэта сёння ноччу на сваім сайце паведаміла Амерыканская кінаакадэмія, звяртае ўвагу Tut.by.

Намінанты на прэмію «Оскар» стануць вядомыя ўжо 13 студзеня 2020 года: у кожнай катэгорыі застанецца па 5 фільмаў.

Сама 92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за дасягненні ў галіне кінематаграфіі адбудзецца 9 лютага 2020 года Лос-Анджэлесе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера