Знайсці
16.12.2019 / 18:451РусŁacБел

Чыгунка пусціць 79 дадатковых цягнікоў на зімовыя святы 

З улікам павышанага попыту пасажыраў на міжнародныя паездкі ў навагоднія і калядныя святы, а таксама канікулярны час Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах, паведамляе прэс-служба прадпрыемства. 

З 20 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года яны будуць курсіраваць па такіх напрамках, як Мінск — Масква — Мінск, Гродна — Мінск — Санкт-Пецярбург, Масква — Брэст — Масква, Масква — Калінінград — Масква, Санкт-Пецярбург — Бранск, Санкт-Пецярбург — Смаленск — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Масква — Калінінград, Магілёў — Львоў — Магілёў, Мінск — Вільня — Мінск.

Квіткі на дадатковыя цягнікі можна набыць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным Інтэрнэт-сайце www.rw.by і з дапамогай мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік».

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера