Знайсці
16.12.2019 / 07:48РусŁacБел

Эксперты назвалі самыя ненадзейныя паролі ў свеце

У кампаніі NordPass назвалі самыя пашыраныя паролі ў свеце ў 2019-м, якія адначасова з'яўляюцца самымі ненадзейнымі. Спецыялісты прааналізавалі 500 млн пароляў, якія сталі даступнымі пасля розных уцечак і ўзломаў.

На першым месцы па папулярнасці застаюцца паролі, якія складаюцца з паслядоўнага шэрагу лічбаў (12345) або простых лічбавых камбінацый (11111 або 123321). Больш за 800 тысяч чалавек па-ранейшаму выкарыстоўваюць пароль, які складаецца з паслядоўных літар на клавіятуры (qwerty або asdfgh).

Пашыраныя ў свеце і паролі, асновай якіх з'яўляюцца жаночыя імёны. Найчасцей сустракаюцца Nicole, Jessica і Hannah.

Больш за 100 тысяч чалавек у якасці пароляў выбралі простыя словы і выразы: princess, iloveyou, test.

Падобнае паўтараецца з году ў год. Людзі баяцца забыць пароль, а таму выбіраюць варыянты, якія прасцей за ўсё запомніць. Часта адным паролем можна адчыніць адразу некалькі акаўнтаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера