Знайсці
16.12.2019 / 07:385РусŁacБел

Расійскі выкладчык, які забіў аспірантку, расказаў, што яны планавалі вяселле

Былы дацэнт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Сакалоў, які праходзіць галоўным падазраваным па справе аб забойстве 24-гадовай аспіранткі Анастасіі Ешчанка, распавёў журналістам пра свае ўзаемаадносіны з загінулай дзяўчынай.

У пісьмовым адказе на пытанні kp.ru Сакалоў заявіў, што за пяць гадоў адносін з Ешчанка «ён яе пальцам не крануў». Паводле яго слоў, яны яшчэ ў кастрычніку планавалі вяселле, аднак перанеслі яго з-за фінансавых цяжкасцяў, што ўзніклі «ў адпачынку і ў іншых мерапрыемствах». «Мы вырашылі падаць заяву 12 лістапада і выбралі дзень вяселля — 28—29 красавіка», — паведаміў гісторык.

Сакалоў сцвярджае, што скандалы з Ешчанка ў яго былі рэдкімі. «Я б сказаў, без моцных усплёскаў», — напісаў ён. Пры гэтым былы дацэнт сцвярджае, што акрамя аспіранткі ў яго не было іншых адносін пасля 2014 года. 

Вучоны праз свайго адваката таксама абверг інфармацыю пра тое, што забойства Ешчанка нібыта адбылося, калі яна спала. Выдаваць іншыя падрабязнасці ён адмовіўся.

Цяпер Сакалоў праходзіць псіхіятрычную экспертызу.

Алега Сакалова затрымалі на набярэжнай ракі Мойкі ў Пецярбургу 9 лістапада. Ён спрабаваў утапіць пакет з адрэзанымі жаночымі рукамі. Парэшткі Ешчанка былі знойдзеныя ў кватэры выкладчыка.

Суд арыштаваў мужчыну, распачатая крымінальная справа. Сакалоў прызнаўся ў злачынстве. Ён распавёў, што пасварыўся з Ешчанка і застрэліў яе ў ноч на 8 лістапада.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930