Даслаць навіну
Знайсці
14.12.2019 / 23:25 19

У 50 гадоў памёр Уладзімір Цыплакоў, адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі

Павялічыць выяву

Памёр Уладзімір Цыплакоў, адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе партал belarushockey.com.

Уладзімір Цыплакоў нарадзіўся 18 красавіка 1969 года ў горадзе Інта, што ў Рэспубліцы Комі.

У Беларусь ён патрапіў толькі ў 1987, калі перайшоў у мінскае «Дынама». Пасля развалу СССР Цыплакову прапанавалі беларускае грамадзянства і магчымасць гуляць за зборную.

У складзе зборнай Беларусі гуляў на 6 чэмпіянатах свету і дзвюх Алімпіядах (1998 і 2002), быў найлепшым нападнікам. На гэтых турнірах Цыплакоў правёў 46 матчаў, у якіх набраў 48 балаў (24 галы і 24 перадачы).

У сярэдзіне 1990-ых Цыплакоў адправіўся ў ЗША, дзе замацаваўся ў «Лос-Анджэлес Кінгз», а пасля ў «Бафала». У НХЛ правёў 331 матч, у якіх набраў 170 (69+101) балаў.

Цыплакоў быў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ. Праз год пасля яго загуляў Руслан Салей, у 2000-я з'явіліся Міхаіл Грабоўскі і браты Касціцыны. Цяпер у наймацнейшым хакейным чэмпіянаце свету няма ніводнага беларуса.

Пасля заканчэння кар'еры хакеіста працаваў трэнерам. Узначальваў мінскае «Дынама».

NN.by; фота Buffalo Sabres

0
Свабода / адказаць
15.12.2019 / 15:19
Цыплакоў быў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ.

https://nn.by/?c=ar&i=242879
Ня першым да яго яшчэ быў- МІкульчык
1
любите родину мать вашу / адказаць
15.12.2019 / 15:35
Максим, якая розьніца, хто і дзе нарадзіўся? не аднойчы мы чытаем, што недзе у Іспаніі, ці-то Італіі, іншай якой краіне, маладыя хлопцы і дзяўчаты вывучаюць беларускую мову, шануюць Беларусь. так і нябожчык. гуляў у хакей за Беларусь, добра гуляў. распаўсюджаў па сьвеце думку пра тое, што ў Беларусі добрыя хакеісты, спартоўцы, людзі... хіба ж гэта дрэнна? p.s. вечная памяць аднаму з найлепшых беларускіх хакеістаў....
1
Viknik / адказаць
15.12.2019 / 17:49
Матёрый,  грошы нікуды не знікаюць. Проста нам яны не трэба. Бо, калі былі б трэба, мы б выйшлі і спыталі, дзе яны. Таму ў нас растуць не даходы, а даўгі . Кожны беларус ужо вінен па 4000 даляраў, якіх і ў вочы не бачыў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31