Знайсці
14.12.2019 / 19:417РусŁacБел

Былы дыктатар Судана атрымаў турэмны тэрмін. За знойдзеную ў яго рэзідэнцыі валюту

75-гадовы Амар аль-Башыр адправіцца на 2 гады ў папраўчую ўстанову за карупцыю і незаконнае захоўванне замежнай валюты. 

Такі вердыкт вынес сёння суд у Хартуме, сталіцы Судана. Башыр не трапіць у турму і на большы тэрмін толькі з прычыны свайго паважнага ўзросту.

Башыра скінулі сілавікі ў 2018 годзе, пасля таго як жыхары сталіцы выйшлі на масавыя пратэсты. У сваю чаргу, гэта здарылася, калі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, галоўны спонсар рэжыму, адмовілі ў далейшым фінансаванні. Башыра тады арыштавалі і пасадзілі ў тую самую турму, дзе ён да таго трымаў палітвязняў.

Пры вобшуку ў яго рэзідэнцыі знайшлі мільённыя сумы ў суданскай і замежнай валюце. Гэтыя знаходкі і сталі падставай для судовага працэсу. Зараз грошы пяройдуць у даход дзяржавы.

Амар аль-Башыр у доўгім белым адзенні і цюрбане спакойна і моўчкі выслухаў прысуд, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

NN.by; фота «Аль-Джазіра»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930