Знайсці
14.12.2019 / 15:4536РусŁacБел

Выклікаюць і тых, хто посціў у Фэйсбуку і Укантакце. Пратаколы на ўдзельнікаў дэманстрацый супраць інтэграцыі з Расіяй 

На вуліцах людзей не затрымлівалі, але цяпер пачынаюць выклікаць у міліцыю. 

Пра выклік учора паведаміла ў сябе ў фэйсбуку палітык Вольга Кавалькова.

А сёння стала вядома, што выклік атрымаў і жыхар Мінска, таксіст Леанід Кулакоў. Яму прапанавалі з'явіцца 15 снежня а 14 гадзіне для складання пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 8 снежня. Такі выклік атрымала і жыхарка Мінска Вольга Лагацкая, паведамляе радыё «Свабода».

Чытайце таксама: Дэманстранты ў Мінску рвалі партрэты Пуціна і вадзілі антыінтэграцыйныя карагоды ФОТЫ

Позвы атрымалі таксама Зміцер Казлоў (блогер Шэры Кот) з Барані (Аршанскі раён), Андрэй Кудзік з Вілейкі, а таксама праваслаўны святар айцец Вікенці (Кавалькоў), паведамляюць праваабаронцы з цэнтра «Вясна».

Позву атрымаў і жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях на выходных у Фэйсбуку, Укантакце і Аднаклассніках.

За сітуацыяй сочаць правааборонцы з цэнтра «Вясны». Да іх можна звяртацца па дапамогу ў такіх сітуацыях.

Чытайце таксама: У Мінску другі дзень пратэстуюць супраць інтэграцыі. Сотні дэманстрантаў дайшлі да пасольства Расіі ФОТЫ, ВІДЭА

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930