Знайсці
14.12.2019 / 10:3567РусŁacБел

У Столінскім раёне пачалі вырабляць рэзаныя журавіны з этыкеткай на палескім дыялекце

Фота mmkut.by.

У крамах з'явіўся новы прадукт: «Журавыны посыканыйі (покроеныйі) з цукром з самого сэрца Полісся».

Прадукт вырабляюць на ААТ «Гарынскі агракамбінат» на замову ААТ «Латбелфрутс» з Пінскага раёна. Гэта рэдкі ў Беларусі выпадак выкарыстання дыялектаў у маркетынгавых мэтах. У крамах «Мой модны кут» 320-грамовы слоік каштуе 5,50 руб.

Праўда, некаторыя знаўцы дыялектаў адразу раскрытыкавалі выбар слоў: «краяць» значыць «рэзаць», а журавіны не пасечаныя і не пакроеныя, а такі «потэрты» ці «почавляны». Аднак вытворца запярэчыў, што журавіны сапраўды рэжуць, а не душаць.

Надпіс на этыкетцы журавін такі:

«Журавыны посыканыйі (покроеныйі) з цукром з самого сэрца Полісся.

Склад: журавыны, цукор.

Пытательна цэнность на 100 грамув продукту: тлушчу - 0,3 г, углэводы - 43 г, бэлкы - 0,2.

Цэнность энэргэтычна: 77 кДж/180 ккал.

Колы зроблэно/до колы годнэ: дывытэса на впаковцы.

Дэржаты в тэмпэратурі од 0 до 25 градусув °C і односна влажность коб була нэ бульш за 75 %.

Можна спользоваты на протягу 24 місяцув (2 літ).

Зроблэно на ААТ «Горыньскы агрокомбінат». Рэспубліка Беларусь, 225520, Брэстка оболасть, Столінскый раён, сэло Рэчыца, улыца Промыслова, 1.

На замову ААТ «Латбелфрутс», Рэспубліка Беларусь, Брэстка область, Пыньскый раён, сэло Кошэвычы, ул. Цэнтральна, 27.

ТУ BY 291234174.004-2017.

Важыть бэз впаковкы (чыста вага) 320 г».

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера