Знайсці
14.12.2019 / 10:1118РусŁacБел

У Брэсце пітбуль напаў на мужчыну і ўкусіў яго за важны орган, міліцыя шукае відавочцаў і сабаку

Брэсцкая міліцыя расследуе незвычайны выпадак. У Брэсцкую абласную бальніцу трапіў 25-гадовы мужчына з дыягназам «Укушаная рана палавога члена».

Каля 20.10 26 кастрычніка гэты малады чалавек ішоў насупраць прыпынку грамадскага транспарту «Колератрон» з боку вуліцы Суворава. Там на яго напаў і ўкусіў у пахвіну сабака пароды пітбультэр'ер. Дактары вымушаныя былі накласці шво.

Як паведамляе міліцыя, выяўленыя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных, па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя (арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Прыкметы мужчыны, які гуляў з сабакам, — 40—45 гадоў, рост каля 180 см, шчыльнага целаскладу, быў апрануты ў чорныя штаны, куртку цёмнага колеру (магчыма, з капюшонам) і туфлі. Сабака попельнай афарбоўкі (светлая).

Міліцыя за паўтара месяца не здолела выявіць сабаку, напэўна, ён не зарэгістраваны, піша Віртуальны Брэст.

Усіх, хто можа паведаміць што-небудзь карыснае па гэтым пытанні, просяць патэлефанаваць на тэлефон 375-29-206-28-56. У выпадку атрымання значнай інфармацыі магчымае ўзнагароджанне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930