Знайсці
13.12.2019 / 21:0611РусŁacБел

2 студзеня зробяць выхадным без пераносаў

У тэлеграм-канале «Пул Першага», блізкім да адміністрацыі прэзідэнта, з'явілася інфармацыя, што 2 студзеня зробяць выхадным днём.

«Без пераносаў усялякіх, гэта значыць проста адпачываем і не адпрацоўваем потым. Рашэнне будзе прынята ў найбліжэйшыя дні! Скрыжавалі пальцы. І чакаем!» — напісалі ў канале.

Афіцыйная інфармацыя пра выхадны 2 студзеня яшчэ не апублікаваная.

Такім чынам беларусы будуць у навагоднія тыдні працаваць/адпачываць так: 23 і 24 снежня — працоўныя, 25 снежня — выхадны, 26 і 27 снежня — працоўныя, 28 і 29 снежня — выходныя, 30 і 31 снежня — працоўныя. 1 і 2 студзеня — выхадныя, 3 студзеня — працоўны, 4-7 студзеня — выходныя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера