Даслаць навіну
Знайсці
13.12.2019 / 17:05 3

Гістарычны дзень: 14 снежня стартуюць продажы першага беларускага перакладу «Гары Потэра»

Заўтра, 14 снежня аб 11-й, у Доме кнігі «Светач» (Мінск, Пераможцаў, 11) — старт продажаў беларускага перакладу сусветнага бестселера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг. 

Павялічыць выяву

Выдаўцы падрыхтавалі цэлую праграму з нагоды гэтага гістарычнага дня: будзе і тэматычная фотазона з сапраўдным гаворачым капелюшом, і віктарыны, і конкурсы, двубоі і бітвы на прызы і зніжкі.

А 12-й гадзіне пачнецца сустрэча з перакладчыцай Аленай Пятровіч, на якой вы даведаецеся, чаму ў беларускім выданні няма Даўгапупса, якое імя атрымаў Нэвіл і якіх памылак замежных перакладчыкаў гісторыі пра Гары Потэра ўдалося пазбегнуць.

Пасля сустрэчы працягнецца забаўляльная праграма з віктарынай на веданне першай часткі, чароўным кракадзілам, настольнай гульнёй «Плюй-камяні» з сусвету Гары Потэра, чароўнымі шахматамі і інш.

NN.by

1
Мікола / адказаць
13.12.2019 / 17:30
Мушу дадаць, што ў рэале кніга прыгажэйшая чым на рэндэры.
На рэндэры мяккая вокладка, а насамрэч кніга з цвёрдай вокладкай.
Кожная асобна запячатаная ў празрыстую плёнку, я такое бачыў раней толькі з кнігамі Алексіевіч 8-)
0
Па-коласаўску мудры / адказаць
13.12.2019 / 20:38
Ну вось, праз нейкія 22 гады маем і свой пераклад Гары Потэра. Куды спяшацца...
2
Баршчэўскі / адказаць
13.12.2019 / 20:58
у гэтыя дні стартуе продаж кніжкі, якой няма ні на воднай мове сьвету, а толькі на беларускай! Гэта - мастацкі пераклад паэзіі Энхедуанны, шумерскай жрыцы, якая жыла ў 23-м стагодзьдзі да нашай эры. Энхедуанна - першая асоба ў сусьветнай літаратуры, імя якой вядомае чалавецтву. Кнігу выдаў Зьміцер Колас у "Паэтах плянэты":
Якая падзея больш гістарычная - пытаньне, так бы мовіць, рытарычнае. Але добра, што зьявілася і першае легальнае выданьне "Гары Потэра" па-беларуску.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31