Даслаць навіну
Знайсці
13.12.2019 / 15:24 1

Рэцыдывіста злавілі на крадзяжы кашалька ў дзіцячай паліклініцы. Высветлілася, што ў яго 15 судзімасцей

Здарэнне адбылося ў адной з дзіцячых паліклінік Віцебска. 47-гадовы мужчына, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, зноў ўзяўся за старое, паведамляе абласная міліцыя.

Пабадзяўшыся па паверхах паліклінікі, ён звярнуў увагу, што з аднаго з кабінетаў выйшла медсястра. Забег ўнутр памяшкання і стаў яго абшукваць. У шафе ён знайшоў сумку, з якой выцягнуў чужы кашалёк. Са здабычай паспяшаўся пакінуць памяшканне.

Медсястра, вярнуўшыся ў пакой, адразу звярнула ўвагу на прапажу і падняла шум. Неўзабаве знайшлася і сведка, якая змагла апісаць падазраванага. Ужо на выхадзе з паліклінікі па апісанні мужчыну ўдалося затрымаць.

Высветлілася, што ён мае 15 судзімасцей за дробныя крадзяжы.

NN.by

0
Алег С. / адказаць
13.12.2019 / 17:25
Дзякуючы нашым абстрактным гуманістам і прадажным юрыстам з суда ды СК можна не сумнявацца, што будзе, і 16-я, і 17-я. Невялічкі тэрмін, і зноў за старое.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31