Знайсці
13.12.2019 / 14:181РусŁacБел

Былому прэзідэнту Кыргызстана Атамбаеву афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне ў забойстве

kremlin.ru

Былому прэзідэнту Кыргызстана Алмазбеку Атамбаеву афіцыйна прадʼяўлена абвінавачанне ў забойстве начальніка службы спецназа Усэна Ніязбекава, паведаміў кіраўнік МУС Кашкар Джунушаліеў, піша Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, стрэл, ад якога загінуў Ніязбекаў 7 жніўня падчас штурму дома Атамбаева ў вёсцы Кой-Таш, быў зроблены са снайперскай вінтоўкі, аформленай асабіста на Атамбаева. Ніязбекаў атрымаў кулявое раненьне ў грудзі і загінуў.

Былы прэзідэнт Кыргызстана, па словах яго адваката, зьяўляецца фігурантам 14 крымінальных спраў. Акрамя забойства спецназаўца яго вінавацяць у арганізацыі беспарадкаў, пагрозах прадстаўнікам улады, незаконным абароце зброі, у перашкодзе следству, захопу закладнікаў, у замаху на забойства, а таксама ў некалькіх эпізодах карупцыі, у прыватнасьці незаконным набыцці зямельных участкаў у Кой-Ташы, дзе Атамбаеў пабудаваў сабе рэзідэнцыю

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера