Знайсці
13.12.2019 / 13:149РусŁacБел

Лукашэнка: Увогуле не трапляю па клавішах

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў, перадае БЕЛТА.

Адна са студэнтак пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы, чаму б ён яшчэ хацеў навучыцца ў жыцці, бо яго праца патрабуе велізарных ведаў у розных галінах і пастаяннага самаўдасканалення. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што як прэзідэнт ён разбіраецца ў розных галінах: ахове здароўя, прамысловасці, адукацыі, сферы паслуг. Аднак валодае агульнымі ведамі, не так глыбока пагружаны ва ўсе пытанні, як спецыялісты з гэтых сфер. «Гаворка, напэўна, ідзе не пра тое, каб пашырыць свае веды, а каб паглыбіць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Замежную мову, англійскую, я ўжо, напэўна, вывучаць не стану: галава забітая, ужо не ўлезе туды нічога. Гэта вельмі вялікі недахоп, асабліва ў сучасны час, — сказаў ён. — Вярнуцца да музыкі … Хай ужо сын малодшы гэтым займаецца, калі трэба — сыграе мне на чымсьці. Тут я нават паглыбіцца не змагу: паспрабаваў некалькі кампазіцый і выявіў, што наогул не трапляю па клавішах — проста забыўся».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера